Ірына Халіп увечары 19 снежня пойдзе ў міліцыю

Жонка палітвязня Андрэя Саннікава і вядомая журналістка, якая сама была асуджаная па справе 19 снежня, мяркуе, што яе выклікалі, каб яна не ўдзельнічала ў акцыі салідарнасці. У міліцыі яе чакае “прафілактычная размова”, паведаміла Ірына Халіп Радыё Свабода.

Напярэдадні жанчына наведала Дэпартамент выканання пакаранняў. Выканаўца абавязкаў кіраўніка дэпартамэнту Сяргей Працэнка патлумачыў, чаму да Андрэя Саннікава ў калонію “Віцьба-3” не пусцілі адваката. Даслоўна тлумачэнне гучала так: хачу даю абяцанне, хачу — забіраю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі