Калекцыя ніжняй бялізны беларускай студэнткі паедзе ў Парыж (фота)
У спартова-аздараўленчым комплексе "Лагойск" прайшла VI Міжнародная бізнэс-сустрэча "Бялізна і калготкі".
У ёй узялі ўдзел вытворцы, уладальнікі спецыялізаваных крамаў з Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы і больш за 80 бізнэсоўцаў з Расіі. Як паведамляе БЕЛТА, калекцыя ніжняй бялізны маладога дызайнера Алены Афанасьевай будзе прадэманстраваная на парыжскай спецыялізаванай выставе Mode City ў ліпені. Пра гэта стала вядома па выніках фінала конкурса маладых дызайнераў.