Каля польскага консульства ў Мінску знайшлі падазроную валізу (фота)
З кансулята і банку эвакуявалі людзей.
Праца консульства была спыненая. Валіза ляжала ля ганку "Прыёрбанка", што месціцца у адным двары з кансулятам.
Дворык на час працы сапёраў быў ачэплены міліцыяй, яны да яго пад'ехалі са спецтэхнікай. Каля прадмета працавала група ў спецвопратцы, з сабакам.
У гэты час каля 50 чалавек стаяла за ачапленнем, сярод іх і супрацоўнікі консульства, і супрацоўнікі банку. Фактычна, яны знаходзіліся за 100 м ад падазронага прадмету. Прыпаркаваныя каля дворыка аўтамабілі не адганялі.
Уся аперацыя па "размініраванні" цягнулася каля 40 хвілінаў. Выявілася, што небяспекі для людзей не было. Работнікі вярнуліся на месца працы.