Камерцыйныя банкі прыпыняюць выдачу крэдытаў насельніцтву
Ужо вядома, што пазычаць грошы адмаўляюцца банк “Масква-Мінск” і “Белгазпрамбанк”.
У прыватнасці, “Белгазпрамбанк” выдае цяпер толькі маленькі спажывецкі крэдыт “Хуткія грошы” да 10 мільёнаў рублёў. На нерухомасць, набыццё аўто ці іншыя вялікія выдаткі грошы больш не даюць, паведамляе БелаПАН.
У банку гэта тлумачаць гэта тым, што ва ўмовах высокіх працэнтных ставак фізічным асобам робіцца цяжка абслугоўваць крэдыты. А людзі цяпер проста не могуць цвяроза ацаніць свае фінансавыя магчымасці.