Казахстанскім чыноўнікам забаранілі сустракаць Новы год за мяжой
Прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў забараніў ім выязджаць з Казахстану не толькі на Новы год, але і на ўсе дзяржаўныя святы.
На думку Назарбаева, адзначаць іх трэба ў краіне, са сваім народам. Казахстанскі лідар мяркуе, што кожны міністр у гэты перыяд асабіста адказны за стан і працу сваёй галіны, паведамляюць інфармагенцтвы.