Кэтрын Эштан вітае новыя краіны, якія прынялі беларускі “чорны спіс”
Гаворка ідзе пра санкцыі ў дачыненні да 175 беларускіх службоўцаў, у тым ліку да Аляксандра Лукашэнкі.
У заяве вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і пытаннях бяспекі Кэтрын Эштан гаворыцца, што Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісландыя, Албанія, Сербія і Ліхтэнштэйн і Нарвегія прынялі рашэнне прывесці сваю дзяржаўную палітыку ў адпаведнасць з рашэннем Савета Еўрасаюза ад 23 траўня.
На паседжанні ў Брусэлі Савет ЕС ухваліў узмацненне абмежавальных захадаў у дачыненні беларускага рэжыму ў сувязі з прысудамі, вынесеным па справе 19 снежня. Беларускім службоўцам, якія трапілі ў “чорны спіс” забаронены ўезд у Еўрасаюз. Таксама іх актывы на тэрыторыі Еўропы замарозяць, паведамляе БелаПАН.
Фота — AFP