Кіраўнік БХК Алег Гулак таксама трапіў у “спіс невыязных”

“Ну… Цікава было. Чуткі пашырыліся і я вось падумаў, што перш чым куды ехаць, пайду я і пагляджу”, — расказвае Алег Гулак Еўрарадыё пра свой візіт у міграцыйную службу.

Там яму далі паперку, з якой вынікае, што праваабаронцу абмежаваны выезд за межы Рэспублікі Беларусь. Абгрунтаванне —прэтэнзіі з боку Міністэрства юстыцыі. У самім Мінюсце пры гэтым Гулаку не змаглі патлумачыць, што ён парушыў і чаму знаходзіцца ў спісе “невыязных”.

У бліжэйшыя дні праваабаронца працягне высвятляць прычыны, па якім яму забаронены выезд з краіны. Ён кажа, што ніякіх запазычанасцяў перад дзяржавай не мае.

Нагадаем, што за сёння гэта ўжо другое “папаўненне” спісу. Раніцай шэф-рэдактар газеты “Наша Ніва” Андрэй Дынько не змог патрапіць у Вільню.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі