Колькасць нелегалаў на польска-беларускай мяжы павялічваецца

Сярод затрыманых было трое в’етнамцаў, двое чачэнцаў і адзін ураджэнец Іраку. Аб гэтым паведамляе Падляшскі  аддзел памежнай службы.

Затрымаць мужчын удалося дзякуючы інфармацыі ад мясцовых жыхароў. Усе нелегалы хутчэй за ўсё будуць дэпартаваныя і перапраўленыя на тэрыторыю Беларусі.

Гэта ўжо дванаццатая група замежнікаў, якія трапілі з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу і былі затрыманыя. Пры гэтым шэсць груп нелегалаў былі перапраўленыя ў Польшчу на працягу апошняга месяца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі