Ліхавід: У турме я сустрэў чалавека, які сядзіць за выбары 2006 года

Ліхавід: "У Беларусі сядзіць вялікая колькасць палітзняволеных. Калі ўсіх падлічыць, то мы жахнемся. Нават у Наваполацку я сустрэў чалавека, якога пасадзілі за выбары 2006 года. Яго справа высмактаная з пальца, яму далі 12 гадоў. Цяпер яму засталося сядзець два гады. Суд змяніў яму прысуд з 12 да 8”.

Ну думку Ліхавіда, па палітычных матывах людзей асуджаюць кожны дзень. Таму дыялог з уладамі весці няма пра што.

Нагадаем, Мікіта Ліхавід быў асуджаны за падзеі 19 снежня 2010 года. Ён адбываў пакаранне ў Наваполацкай калоніі, быў вызвалены днямі паводле ўказа кіраўніка дзяржавы аб памілаванні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі