Літвіна псіхатэрапеўту з БТ: У мяне ёсць падставы звярнуцца ў суд (відэа)
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў прапанавала Андрэю Мяцельскаму прынесці прабачэнні за выказванні ў фільме “Баш на БАЖ”.
Згаданы псіхатэрапеўт Мяцельскі выступаў у фільме ў якасці "эксперта", аналізаваў паводзіны Жанны Літвіной. У прыватнасці, ён заявіў, што сваім выразам твару і жэстамі Літвіна дэманструе “отвращение, презрение, злость” і імкненне “скрыть правду”, адзначае сайт baj.by.
Старшыня БАЖ патэлефанавала Мяцельскаму, але прынесці прабачэнні ён адмовіўся. “Я думаю, што ў мяне ёсць усе падставы звярнуцца ў судовыя інстанцыі, і тады гэтая знявага стане часткова і вашай праблемай”, — зазначыла Жанна Літвіна ў размове з Андрэем Мяцельскім.
Жанна Літвіна: Яны не пазбавяць нас прафесіі
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна назвала стужку БТ, дзе нібыта выкрываюцца фінансавыя махінацыі з удзелам БАЖ, спробай дыскрэдытаваць арганізацыю.
120206 LitvinaS.mp3
Жанна Літвіна: “Сам факт з’яўлення яго ў эфіры я б разглядала ў адным ланцужку з той палітыкай, якая ў ажыццяўляецца ў дачыненні да незалежнай журналістыкі да недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі”.
У той жа час старшыня БАЖ падкрэсліла, што ціск на арганізацыю не пазбавіць яе ўдзельнікаў прафесійнага запалу:
“Можна пазбавіць магчымасці быць сябрам грамадскай прафесійнай арганізацыі, але нас нельга пазбавіць прафесіі. Калі мы будзем помніць, да якой прафесіі мы належым, дзеля чаго існуе нашая прафесія, калі мы разам і трымаемся праўды, то такія нягоды, выпрабаванні проста лягчэй перажываць”.