Лукашэнка Генпракуратуры: не захапляйцеся тэорыямі, змагайцеся з карупцыяй
Кіраўнік дзяржавы ў чацвер раскрытыкаваў дзейнасць Генпракуратуры.
На нарадзе па пытанні ўдасканалення дзейнасці органаў пракуратуры Лукашэнка заклікаў яе ўзмацніць барацьбу з карупцыяй.
"Сама Генеральная пракуратура празмерна захаплялася тэорыямі і заканадаўчымі пошукамі, абмяжоўваючыся пры гэтым вузкаведамаснымі падыходамі, без уліку інтарэсаў і ўзаемадзеяння з іншымі структурамі", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.
Фота — bymedia.net