Лукашэнка: На выбарах ні пад каго звонку не будзем падладжвацца

Лукашэнка: "Хачу адразу папярэдзіць. Ні пад каго звонку мы не павінны падладжвацца і не будзем гэта рабіць. Выбары праводзяцца для беларускага народа і выключна ў яго інтарэсах. Беларусь — суверэнная дзяржава і не прыме ніякага ўмяшання. Мы як працавалі, так і будуць працаваць у звычайным рэжыме, без аўралу і надзвычайшчыны. Настройвацца трэба на рашэнне найважнейшай задачы — правесці гэтыя выбары ў строгай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, сумленна, адкрыта, забяспечыўшы волевыяўленне беларускага народа. Пры падрыхтоўцы да парламенцкіх выбараў патрэбныя згуртаванасць, арганізаванасць і выключная мабільнасць”.

Па словах Лукашэнкі, мясцовыя органы ўлады павінны арганізаваць перадвыбарныя мерапрыемствы на ўмовах не горшых, чым гэта было пры выбарах прэзідэнта ў 2010 годзе.

Нагадаем, парламенцкія выбары пройдуць 23 верасня.

Фота — belarus.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі