Лукашэнка: Некаторыя замежныя банкі сябе вядуць проста як замежныя агенты
Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў падчас сустрэчы з кіраўніцай Нацбанка Надзеяй Ермаковай.
Лукашэнка: "Я калісьці даручаў вам звярнуць увагу на дзейнасць замежных банкаў. Як працуюць замежныя банкі? Таму што мне паступала інфармацыя, што некаторыя замежныя банкі сябе вядуць проста як замежныя агенты ў поўным сэнсе гэтага слова. І ўжо прадпрымальнікі крыўдзіліся на тое, што фінансавая дакументацыя вельмі многіх кампаній капіюецца і адпраўляецца некаторым заказчыкам. Гэта тычыцца перш за ўсё расійскіх банкаў”.
Па словах Аляксандра Лукашэнка, пасля праверак, такія факты пацвярджаліся. Аднак ніякай канкрэтнай інфармацыі на гэтую тэму не было агучана.
Фота — bymedia.net