Лукашэнка незадаволены, што Расія нагадвае яму пра дэмакратыю
Пра гэта ён заявіў у Казахстане.
Закончыўся візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Казахстан. Выступаючы перад выкладчыкаміі і студэнтамі Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта беларускі кіраўнік зрабіў шэраг гучных заяваў.
У прыватнасці, ён заявіў, што еўрапейцы і амерыканцы павінны адмовіцца ад ілжывых стэрэатыпаў і састарэлых падыходаў. Лукашэнка адзначыў, што ён перакананы ў важнасці адносін са ЗША як вядучай дзяржавай свету. А для ЕС, па яго словах, Беларусь з'яўляецца ключавым партнёрам у транзіце грузаў, тавараў, пасажыраў.
Лукашэнка выказаў незадавальненне тым, што да дэмакратыі яго заклікае кіраўніцтва Расіі. "Ледзь не заявы чую Лаўрова пра захаванне ці то правоў чалавека, ці то дэмакратыі. Сяджу і думаю: хто б казаў", — пераказвае БЕЛТА словы Лукашэнкі.