Лукашэнка: тое, што намеснік Ладуцькі за кратамі — сур'ёзны ўдар
Кіраўнік дзяржавы вельмі незадаволены працай Мінскага гарвыканкама.
Ён мае намер у наступным годзе надаваць сур'ёзную ўвагу працы сталічных уладаў.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў Мінску "нямала праблемных пытанняў" і што сталіца "дае збоі па пэўных напрамках".
"Адно толькі тое, што на лаве падсудных апынуўся першы намеснік старшыні гарвыканкама — сур'ёзны ўдар ", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Нагадаем, у Мінску судзяць за вымаганне хабару ў паўмільёна долараў былога першага намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Васільева.
Лукашэнка прыгразіў сталічным уладам "прымаць самыя жорсткія меры", калі там і надалей будзе квітнець карупцыя і бюракратызм, інфармуе БЕЛТА.
Фота — mk.ru