Лябедзька: АГП плануе правесці па краіне больш за 100 пікетаў
Заяўкі на 25 з іх пададзеныя ў Мінгарвыканкам. Акцыі запланаваныя на 19 снежня.
Вось што распавёў Еўрарадыё старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька:
121203_labiedzkapikiety.mp3
"Мы спрабуем аб'яднаць дзве тэмы ў гэтым пікеце: з аднаго боку мы пачынаем працаваць па тэме прыватызацыі ці "прыхватызацыі". З другога боку — мы нагадваем пра праблему выбарчых кампаній у Беларусі. Таму слоган гэтых пікетаў: "Скралі выбары, каб прадаць краіну". Пад такім слоганам і накіроўваюцца заяўкі ў структуры выканаўчай улады".
Папярэдні раз АГП масава падавала заяўкі на пікеты ў траўні. Тады на 115 заявак былі атрыманыя 115 адмоваў.
Фота — bymedia.net