Любоў Кавалёва хоча вярнуць запісы расстралянага сына

Пасля выканання смяротнага прысуду маці атрымала пакунак з рэчамі сына — іх поштай даслалі з СІЗА КДБ. Але запісы, якія вёў Уладзіслаў, кудысьці зніклі — жоўтая папка, з якой ён хадзіў на суд, была пустая.

Маці лічыць следства і суд, які прысудзіў Канавалаву і Кавалёву смяротнае пакаранне, неаб'ектыўнымі. І не выключае, што ў жоўтай пластыкавай папцы маглі быць нейкія звесткі, якія СІЗА КДБ не хоча абнародаваць.

Любоў Кавалёва, паводле заканадаўства, мусіць атрымаць адказ цягам 15 дзён. Калі ў СІЗА КДБ яе ліст праігнаруюць, то яна будзе звяртацца ў іншыя інстанцыі. Даведацца пра лёс запісаў сына яна лічыць важным з дзвюх прычынаў. Па-першае, Любоў Кавалёва не хоча, каб у чужых руках яны сталі сродкам нейкага шантажу ці нажывы. Па-другое, яна спадзяецца, што некалі наконт выбуху ў мінскім метро высветляцца новыя акалічнасці, і следства будзе адноўлена, інфармуе spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі