Мадонна прымусіла кіеўлян пачакаць тры гадзіны

Канцэрт Мадонны ў Кіеве пачаўся са спазненнем на 3 гадзіны, паведамляе украінскі партал music.com.ua. Ад шоў чакалі правакацый і скандалаў, якімі суправаджаецца MDNA-тур Мадонны – але нічога “звыш нормы” поп-дзіва гледачам не паказала. Хіба што, кінула ў натоўп некалькі адмыслова завучаных на рускай мове мацюкоў, зымітавала палавы акт з партнёрамі ды прадэманстравала гледачам пятую кропку. Калега Мадонны па цэху – Элтан Джон, называе турнэ поп-зоркі “катастрофай” і лічыць яе кар’еру закончанай, піша Gigwise. Музыка сцвярджае, што Мадонна магла б па-ранейшаму ствараць выдатныя поп-хіты ў духу “Ray Of Light”, аднак імкненне спявачкі нешта даказваць робіць з яе “кірмашную стрыптызёршу”. Наступны канцэрт Мадоны адбудзецца 7 жніўня ў Маскве.

Фота: UKRAFOTO

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі