Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргі “маўчуноў”
Прысуды Ленінскага райсуда засталіся ў сіле.
Сёння, 28 ліпеня, абласны суд разгледзеў скаргі затрыманых 3 ліпеня ўдзельнікаў “маўклівай акцыі” Алега Дзьячкова і Аляксандра Сімановіча.
Суддзя Клімаў не знайшоў падставаў, каб адмяніць іх. Нагадаем, што кіраўніку мясцовай філіі ТБМ Алегу Дзьячкову прысудзілі штраф у 1 млн 50 тысяч рублёў, а Аляксандру Сімановічу — афіцыйнае папярэджанне.
У судзе Алег Дзьячкоў прадаставіў відэасюжэт пра сваё затрыманне. У сюжэце было відаць, што ён не пляскаў у ладкі. Аднак суд палічыў, што відэасюжэт з’яўляецца доказам таго, што Дзьячкоў браў удзел у "маўклівай акцыі".