Маладафронтаўцы нагадалі мінчукам пра лёс Змітра Дашкевіча
21 ліпеня актывісты арганізацыі “Малады Фронт” правялі невялікі перфоманс, адправіўшы ў палёт шарыкі з улёткамі пра свайго лідара.
Каля 16.00 маладафронтаўцы адправілі ў палёт каля паўсотні паветраных шароў з улёткамі, у якіх было патрабаванне вызваліць палітвязня. Яны таксама распавялі мінакам пра Змітра Дашкевіча. Акцыя прайшла без затрыманьняў.
Як адзначае прэс-служба “Маладога Фронту”, акцыя была прымеркавана да Дня нараджэння лідара арганізацыі. Яшчэ адной нагодай для яе правядзення стала новая крымінальная справа, якую завялі на Дашкевіча.
Нагадаем, Зміцер Дашкевіч быў затрыманы 18 снежні 2010 года і асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі. Днях стала вядома, што яго хочуць пакараць за “невыкананне” турэмнага рэжыму.