Марэк Мігальскі бярэ шэфства над Статкевічам і Дашкевічам

“Найважнейшымі праектамі майго Офіса былі акцыі салідарнасці з двума беларускімі палітвязнямі: спачатку са Змітром Бандарэнкам, а пасля з Сяргеем Каваленкам. Цяпер гэтыя людзі на волі. Я не ведаю, як на гэта паўплывала мая дзейнасць. Можа ніяк, а можа, наадварот, адцягнула іх вызваленне. Але я ўсё ж лічу, што нейкі плён мае акцыі прынеслі, і цяпер я вырашыў паспрыяць вызваленню адразу двух палітвязняў. Такім чынам, ад сёння распачынаецца акцыя салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Статкевічам і Змітром Дашкевічам. Дзеля гэтага пачаў працу сайт www.2free.eu, які б мог стаць віртуальным месцам сустрэчы тых, хто жадае вызвалення Статкевіча і Дашкевіча. Спадзяюся, што гэта прынясе не меншы эфект, чым у справе Бандарэнкі і Каваленкі”, — кажа Марэк Мігальскі.

Сярод іншага, на старонцы  www.2free.eu размешчана петыцыя да кіраўнікоў краінаў-сябраў ЕС, каб яны нагадвалі пра тых беларускіх вязняў сумлення, якіх пераследуюць, на якіх ціснуць і з якімі жорстка абыходзяцца ў турмах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі