Маскоўскім фатографам не дазволілі пікет у падтрымку беларускіх калег

Пра гэта радыёстанцыі "Эхо Москвы" паведаміла заяўніца акцыі, незалежная журналістка і фатограф Вікторыя Іўлева. Нягледзчы на забарону, кажа Іўлева, 5 снежня а 12-й  пікет адбудзецца ў кожным разе, хаця і будзе адзінкавым.

Акцыя масквічоў мае падтрымаць фатографаў-удзельнікаў конкусу "Прэс Фота Беларусь". Нагадаем, што на мінулым тыдні беларускія мытнікі канфіскавалі некалькі дзясяткаў каталогаў конкурсу і пастанавілі спаліць іх.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі