Маскоўская паліцыя правяла затрыманні ў лагеры на "Барыкаднай" (фота)
Па словах паліцыянтаў, яны затрымалі 6 чалавек. Расійская апазіцыя кажа пра 12 затрыманых.
Ужо 11 дзён у Маскве існуе кругласутачны мабільны лагер пратэсту. Каля станцыі метро "Барыкадная" лагер знаходзіцца другія суткі.
У адрозненне ад лагера на Чыстых прудах, на новым месцы паліцыя адразу забараніла ўсталёўваць генератары, забараніла хадзіць па траўніках, уначы спаць на лаўках. Тым не менш уначы ў лагеры заставалася каля 100 чалавек. А ўвечары ў чацвер колькасць людзей вырасла да 2000. Шмат хто прыходзіць на нядоўгі час, іх здмяняюць іншыя.
Затрыманні пачаліся з людзей, якія раздавалі прадукты і збіраюць грошы на лагер. Потым паліцыянты забралі Яўгенію Чырыкаву. Перад сваім затрыманнем яна распавядала пра затрыманні экалагічных актывістаў, якія абараняюць Цагаўскі лес ад незаконнай высечкі. Таксама затрыманыя Пётр Вярзілаў з арт-групы "Вайна", сябра палітрады руху "Салідарнасць" Мікалай Ляскін і прэс-сакратара дэпутата-эсэра Іллі Панамарова Данііл Ліндэле.
Яўгенія Чырыкава расказвае пра Цагаўскі лес.
Пратэстоўцы.
Паліцыя забірае ежу...
... і ваду
Чырыкаву забраў паліцэйскі аўтобус з сімвалічным нумарам 2012.