Мечыслава Грыба выклікалі ў гарадскую пракуратуру Мінска
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі павінен з'явіцца там 22 красавіка а 11 гадзіне.
Пра гэта яму паведамілі праз тэлефон, паведамляе Радыё "Свабода". Калі спадар Грыб спытаўся, па якой справе, яму адказалі: "Па выбуху". Спадар Грыб кажа, што на "Кастрычніцкай" 11 красавіка не быў і падазраваных не ведае.