Мікалай Дзядок застаецца ў адзіночцы да 6 снежня
Палітвязня пазбавілі перадач, спатканняў, тэлефанаванняў дахаты.
Бацька зняволенага Аляксандр Дзядок распавёў Радыё Свабода, што яго сын можа сустракацца з адвакатам, хоць гэта і стала складана. На палітвязняў павялічылі ціск, у калоніі ўзнікла напружанасць.
Адвакату ўдалося коратка пагутарыць з Мікалаем. Са здароўем у хлопца не вельмі добра, бо абвастрыліся страўнікавыя захворванні. Бацькі даслалі патрэбныя лекі, але ўжо цягам месяца па невядомых прычынах яму не выдаюць гэтую бандэроль. Хоць у яго асабістай справе ёсць дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць захворванняў.
Мікалай Дзядок адбывае 4,5 гады калоніі па гэтак званай “справе анархістаў”.