Міхаіл Мясніковіч едзе ў Горкі з інспекцыяй "Дажынак"
Прэм'ер-міністр правядзе ў раённым цэнтры ў пятніцу нараду па пытаннях падрыхтоўкі да рэспубліканскага фестываля-кірмаша.
Як паведамляе БЕЛТА, між іншым, Мясніковіч наведае будаўніцтва асноўных аб'ектаў — гарадскога стадыёна, лядовай арэны, інтэрната Беларускай сельгасакадэміі, культурна-забаўляльнага цэнтру з амфітэатрам.
Фота — bymedia.net