Міліцыя затрымала падазраваных у нападзе на мінскага таксіста
18 лістапада трое чалавек, пагражаючы пнеўматычным пісталетам, спрабавалі забраць у яго грошы.
Аднак спалохаліся міліцэйскага аўтамабіля, які праязджаў побач, і ўцяклі. З сабой яны прыхапілі 200 тысяч рублёў і некаторыя рэчы таксіста. Неўзабаве міліцыі стала вядома, што напад здзейснілі два студэнты адной са сталічных навучальных установаў і іх знаёмы, які прыехаў да іх у госці. На злачынства яны пайшлі, паколькі не мелі грошай, каб расплаціцца з таксістам.
Як паведамляе БЕЛТА, раніцай 22 лістапада аператыўнікі крымінальнага вышуку адначасова правялі затрыманні ў Мінску і Магілёве.
Фота — bymedia.net