Міліцыянты палююць на бюлетэні кампаніі “За справядлівыя выбары”

11 ліпеня яны везлі ў машыне бюлетэні “За справядлівыя выбары”. На тэрыторыі Дзяржынскага раёну аўтамабіль дагнала машына ДАІ, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

Даішнік паведаміў, што нібыта машына была заўважаная каля дому, які абакралі, і запатрабаваў адчыніць багажнік. Убачыўшы там друкаваную прадукцыю, міліцыянт стаў з нейкім стэлефаноўвацца. Потым ён паведаміў, што павінны прыехаць спецыялісты. Чакаць іх давялося каля гадзіны.

“Спецыялісты” ўзялі ў Міхальчыка і Станеўскага тлумачэнні, пералічылі друкаваныя матэрыялы. Пасля гэтага затрыманых актывістаў даставілі ў Фаніпаль, а адтуль — у Дзяржынск. Аўтамабіль загналі на штрафстаянку для высвятлення акалічнасцяў.

Актывісты збіраюцца абскарджваць дзеянні дзяржынскай міліцыі.

Фота — spring96.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі