Мінчанін пазычыў буйную суму грошай і прайграў іх у казіно
Грошы ён займаў у лютым гэтага года і ў чэрвені абяцаў вярнуць доўг.
Сума пазыкі склала 12 мільёнаў рублёў. Малады чалавек запэўніваў знаёмага, што сродкі патрэбныя для развіцця бізнэса. Аднак насамрэч уся сума была спушчаная ў казіно. Праз гэта прызначаны час грошы вернутыя так і не былі, паведамляе БелаПАН.
Спачатку даўжнік спрабаваў растлумачыць затрымку праблемамі на працы, а затым знік і перастаў адказваць на тэлефонныя званкі. Пасля гэтага пацярпелы звярнуўся з заявай у міліцыю. Зараз ашуканец затрыманы.