Міністр энэргетыкі Літвы назваў беларускую АЭС "гіпатэтычнай"
Кіраўнік літоўскай энэргетыкі не верыць, што атамная станцыя ў Беларусі будзе пабудавана.
Такое меркаванне міністр энэргетыкі Арвідас Секмокас выказаў сёння, адказваючы на пытанні дэпутатаў Сейму пра "ядзерную пагрозу" з Поўдня.
"Я думаю, Беларуская АЭС не будзе пабудавана. Гэта значыць, сёння я не бачу рэальных дзеянняў, гэта больш заявы палітычнага зместу. У краіны няма досведу атамнай энергетыкі, няма рэгулятара, няма закона і таксама ўзнікае пытанне з фінансаваннем, шэраг іншых пытанняў... Я б лічыў гэта будаўніцтва гіпатэтычным", — перадае словы Секмокаса DELFI.