Брэсцкае "Дынама" перамагло мінскіх аднаклубнікаў і сыйшло з апошняга месца
У нядзелю прайшлі тры матчы 19-га тура чэмпіянату краіны па футболе ў вышэйшай лізе.
"Мінск" на сталічным стадыёне "Дынама" перамог гродзенскі "Нёман" — 3:1. Лік адкрылі госці ў першым тайме, але мінчукі здолелі вырваць так патрэбную ім перамогу.
Брэсцкае "Дынама" выйграла ў мінскіх аднаклубнікаў з лікам 2:0.
"Шахцёр" упэўнена перамог "Нафтан" — 3:0
Нагадаем, што першы матч 19-га тура прайшоў у пятніцу: "Віцебск" прайграў барысаўскаму БАТЭ — 0:1. Учора ў Жодзіне "Тарпеда-БелАЗ" і магілёўскі "Дняпро" згулялі ўнічыю 1:1.
У БАТЭ цяпер 44 ачкі, у "Шахцёра" — 36, у мінскага "Дынама" і "Нафтана" — па 27.