Мінскае "Дынама" выйграла па булітах у рыжскіх аднаклубнікаў

Мінскія дынамаўцы атрымалі цяжкую перамогу над рыжанамі — 3:2 (0:0, 1:0, 1:2, 0:0, 1:0). Дзве шайбы наша каманда закінула ў меншасці (вызначыліся Падградскі і Стась), аднак пераможны лік не ўтрымала. У овертайме мінчукі двойчы гулялі ў большасці, але вырашыць лёс матчу не здолелі. У серыі булітаў выдатна згуляў наш брамнік Лаланд, а адзіная і рашаючая шайба на рахунку Мялешкі.

Пасля 35 матчаў у мінчукоў 60 ачкоў, яны займаюць другое месца ў дывізіёне Тарасава і трэцяе ў Заходняй канферэнцыі.

Наступны матч мінскае "Дынама" праводзіць на сваёй пляцоўцы ў суботу, 24 снежня, з піцерскім СКА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі