Мінская ДАІ змясціла на святлафорах навагоднія ялінкі
Такім чынам брэндавалі некалькі святлафораў.
Яны размешчаныя на пешаходных пераходах на праспекце Пераможцаў, 2, каля кінатэатру “Салют”, ля ПК Чыгуначнікаў, на праспекце Незалежнасці ля парку Чэлюскінцаў і перад Нацыянальнай бібліятэкай.
“Лічбавыя” ялінкі размясціліся побач з гарадскімі ёлкамі, яны дапамогуць жыхарам і гасцям гораду знайсці шлях да самога цэнтру свята, інфармуе auto.onliner.by
Такое тэматычнае афармленне святлафораў застанецца да 15 студзеня.