Мітынг “За справядлівыя выбары” у Маскве сабраў каля 100 тысяч чалавек

Мітынг пачаўся а 14.00 паводле мясцовага часу. На ім выступілі палітыкі, такія як былы міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын, былы прэм'ер Міхаіл Кас'янаў і сустаршыня "Салідарнасці" Барыс Нямцоў. Таксама сярод выступоўцаў былі вядомыя журналісты, пісьменнікі, нават прадстаўнікі шоў-бізнесу, такія як Ксенія Сабчак. Акцыю падтрымаў чэмпіён свету па шахматах Гары Каспараў і рок-спявак Юрый Шаўчук.

Паралельна з мітынгам на плошчы Сахарава адбылася таксама акцыя на Пушкінскай плошчы, дзе сабраліся прыхільнікі ЛДПР на чале з лідарам партыі Уладзімірам Жырыноўскім. Палітык павітаў мітынг на Сахарава і таксама заклікаў улады прытрымлівацца "сумленнай і чыстай дэмакратыі".

24 снежня акцыі пратэсту праходзяць у дзясятках расійскіх гарадоў. Апазіцыя такім чынам выказвае сваю нязгоду з вынікамі парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 4 снежня.

Мітынг у Маскве завяршыўся праз тры з паловай гадзіны. Яго вынікам стала дадаванне двух пунктаў у рэзалюцыю, прынятую 10 снежня на акцыі на Балотнай плошчы.

Адзін пункт тычыцца стварэння аб’яднання выбаршчыкаў для расследавання парушэнняў на выбарах. У другім — заклік да жыхароў краіны “не аддаць Уладзіміру Пуціна ніводнага голасу на выбарах 4 сакавіка 2012 года”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі