На адкрыцці выставачнай залы ў Гомелі частавалі тортам
Пасля зацяжнога рамонту выставачнай залы карціннай галерэі імя Гаўрыіла Вашчанкі на Дзень Перамогі ў Гомелі, нарэшце, прайшло яе адкрыццё.
З афіцыйных асоб на ўрачыстым адкрыцці выставы прысутнічалі старшыня аблвыканкама Уладзімір Дворнік, старшыня гарвыканкама Віктар Піліпец і прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта.
У часе імпрэзы у адной з дзвюх залаў выставы, цалкам прысвечанай гомельскай мастачцы Людміле Жыжэнка, якая піша свае карціны з дапамогай нафты, усіх наведвальнікаў чакаў вялікі торт. Пачастунак быў гэтулькі вялікім, што нягледзячы на вялікую колькасць прысутных, яго не змаглі з’есці нават праз гадзіну.
Другая зала прадставіла карціны і мастацкія вырабы іншых гомельскіх мастакоў.
Галоўнае адрозненне выставачнай залы ад асноўнага будынка галерэі у тым, што творы якія будуць выстаўляцца тут, можна будзе набыць.