На арганізатара "Славянскага маршу" пачалі адміністрацыйную справу

Нагадаем, што 25 лістапада ў Магілёве прайшоў "Славянскі марш", дазволены ўладамі. У ім удзельнічала ад 20 да 40 чалавек.

Міліцыянты забаранілі ўдзельнікам акцыі выкарыстоўваць чорна-жоўта-белы "імперскі" сцяг Расіі. Удзельнікі акцыі яго і не выкарыстоўвалі. Ні падчас самога маршу, ні пасля яго заканчэння ніякіх прэтэнзій да арганізатара міліцыянты не выказвалі. Але праз два тыдні арганізатара выклікалі ў Ленінскі РАУС Магілёва.

Па словах Дзенісенкі, міліцыянты ўжо знайшлі абодвух удзельнікаў акцыі, якія хаваліся пад маскамі. Гэта непаўналетнія юнакі, якія ўжо прызналіся ў міліцыі.

Сам Дзенісенка лічыць, што адміністрацыйную справу на яго пачалі за палітычную актыўнасць, перадае БелаПАН.

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі