На чыгуначным вакзале ў Мінску шукалі выбуховае прыстасаванне (фота)
Увечары ў сераду з 2-га і 3-га паверхаў будынка эвакуявалі людзей, іх аглядалі сапёры з сабакам.
Як паведамляе БелаПАН, невядомы паведаміў, што яго сябра заклаў выбуховае прыстасаванне на трэцім паверсе і збіраецца яго ўзарваць. Адтуль вывелі 70 чалавек. Аднак сапёры нічога не знайшлі. Цяпер праваахоўнікі шукаюць тэлефоннага тэрарыста. Затрымкі ў руху цягнікоў не было.
Фота — tut.by