На Доме літаратара знішчылі шыльду 1976 года (фота)

Знішчэнне адбылося днямі: рабочыя падагналі пад’ёмны кран, залезлі ў люльку і проста кувалдамі разбілі гістарычны надпіс. Кавалкі былога пано і цяпер валяюцца ў кутку каля будынка.

На чый загад гэта было зроблена, невядома. У будынку па Фрунзе, 5 цяпер знаходзіцца некалькі ўстановаў — Саюз пісьменнікаў Беларусі (кіраўнік — Мікалай Чаргінец), Тэатр юнага гледача (часова, пакуль у іх будынку ідзе рамонт), рэстаран “Стары Тыфліс”, грамадская прыёмная праўладнага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Належыць Дом літаратара Галоўнаму гаспадарчаму ўпраўленню Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

Дом літаратараў збудавалі ў Мінску для Саюза беларускіх пісьменнікаў у 1976 годзе на загад тагачаснага кіраўніка рэспублікі Пятра Машэрава. Гэты саюз пісьменнікаў выселілі адтуль канчаткова пасля ўтварэння праўладнага саюза пад кіраўніцтвам Мікалая Чаргінца.

Цяпер на будынку на месцы былога пано засталася пляма.

Кавалкі былога пано валяюцца каля будынка.

Фота — Еўрарадыё, bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі