На гродзенскім стадыёне АМАП рыхтуецца да матча БАТЭ — Фенербахчэ (фота)
Перад матчам Лігі Еўропы прайшла масавая ўборка стадыёна "Нёман".
Уначы на аўторак у Гродне прайшоў вялікі снегапад. У выніку амаль падрыхтаваны стадыён давялося прыбіраць сіламі сотняў дворнікаў.
Дарэчы, паралельна з прыборкай на трыбунах адбылася трэніроўка АМАПа.
Нагадаем, што футбольны матч адбудзецца ў Гродне 14 лютага.