На мяжы з Літвой затрымалі Станіслава Шушкевіча
Былы спікер Вярхоўнага Савета вяртаўся цягніком з Вільні, дзе браў удзел у форуме Супольнасці дэмакратыяў.
Палітык паведаміў, што ў яго забралі пашпарт, бо маюць падазрэнні ў яго сапраўднасці. Разам з ім затрымалі таксама групу студэнтаў ЕГУ. У іх таксама забралі пашпарты і нічога не патлумачылі.
Спадар Шушкевіч называе сваё затрыманне незаконным і звязвае яго з заўтрашнім Днём незалежнасці і магчымымі акцыямі пратэсту.
Фота: svaboda.org