На мяжы з Літвой зноў вялікія чэргі аўтамабіляў
Агулам у чатырох пунктах пропуску на выезд з Беларусі назапасілася каля 1400 грузавых машын.
Такія дадзеныя па стане на 16.00 падае сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту. Так, у “Катлоўцы” на выезд стаяла 280 грузавікоў і 10 легкавікоў. У “Каменным Логу” — 560 і 30 адпаведна. У “Беняконях” і “Прывалцы” у чэргах стаяць толькі грузавікі — 200 і 280 машын.
Ёсць чэргі і на мяжы з Латвіяй — у пункце “Урбаны” стаяла 320 грузавікоў і 20 легкавікоў на выезд з Беларусі. А вось на польскай мяжы даволі вялікія чэргі на ўезд у Беларусь — 200 грузавікоў у “Брузгах”, 300 у “Бераставіцы” і 150 у “Казловічах”.