На палітвязня Змітра Дашкевіча могуць пачаць яшчэ адну справу

Адміністрацыя глыбоцкай папраўчай калоніі №13 хоча пачаць крымінальную справу на палітвязня за "невыкананне рэжыму калоніі". Адпаведныя матэрыялы адпраўленыя ў Следчы камітэт. Пра гэта паведамляе сайт "Маладога фронту" са спасылкай на нявесту вязня Насту Палажанку, якая ў аўторак наведала калонію.

Ёй стала вядома, што Дашкевіч амаль адразу пасля выхаду ў атрад трапіў у штрафны ізалятар на 13 сутак. Пазней вязню дадалі некалькі сутак зняволення ў ізалятары нібыта за правапарушэнні, учыненыя раней.

Сам Дашкевіч напісаў кіраўніцтву калоніі адмысловую заяву. Ён піша, што свядома адмаўляецца выконваць патрабаванні адміністрацыі калоніі, якія лічыць незаконнымі.

Калі Змітра Дашкевіча прызнаюць вінаватым, яму могуць дадаць да турэмнага тэрміну яшчэ год зняволення. Нагадаем, хлопца затрымалі за дзень да прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года і асудзілі на 2 гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі