На панкаўскім канцэрце ў Мінску затрымалі каля 100 чалавек
Паводле звестак Еўрарадыё, яны знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС, дзяўчат адпусцілі.
24 сакавіка ў ДК МТЗ быў запланаваны панкаўскі канцэрт у падтрымку мінскіх ФНБ-груп. Гэта рух пад назвай Ежа замест бомб (Food not bombs). Актывісты руху бясплатна раздаюць бяздомным вегетарыянскую і веганскую ежу. Сваёй асноўнай задачай прыхільнікі руху лічаць прыцягненне ўвагі да праблемы голаду, беднасці і няправільна расстаўленых урадам прыярытэтаў.
Канцэрт не паспеў нават пачацца, калі ў залю ўварваўся спецназ і затрымаў абсалютна ўсіх прысутных, апавядае сайт belarus.indymedia.org. Па звестках сайту, перад канцэртам ля ўвахода стаяў меркавана супрацоўнік КДБ і ўважліва сачыў на тым што адбываецца, а пасля аддаў каманду для пачатку аперацыі.
Таксама каля ДК МТЗ стаялі тры аўтазакі,, у якія запхнулі затрыманых.
Калі вашы сябры або сваякі прысутнічалі на гэтым канцэрце, вы можаце паспрабаваць даведацца пра іх лёс па наступных тэлефонах:
Цэнтральнае РУУС — 2880202, 2887884 (факс);