На пажары рэстарана "Лідо" пацярпелых няма
Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Нагадаем, што пажар адбыўся на недабудаваным рэстаране каля Камароўскага рынку. Як паведамляла Еўрарадыё, агонь тушылі шэсць пажарных машын, на месцы знаходзіўся і пажарны кран.
Будынак гарэў больш за паўгадзіны. Пажар здарыўся ў людным месцы, таму за яго тушэннем назіралі сотні відавочцаў.
Фота — 112.by