На Піншчыне чатыры чалавекі прэтэндуюць на дэпутацкі мандат
Прычым мясцовыя апазіцыйныя палітыкі выбары праігнаравалі.
Дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдата ў дэпутаты ПП НС па Пінскай сельскай выбарчай акрузе №15 падалі чатыры чалавекі. Гэта кіраўнік аддзела ПалесДУ Віктар Калесніковіч і маляр Сяргей Луц, якіх вылучылі адпаведна Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці і Ліберальна-дэмакратычная партыя.
Аляксандр Палейчук 25 год кіруе калгасам “Лапаціна”, таму і вылучыўся ад яго працоўнага калектыву. Аляксандр Баран, які прапісаны ў Мінскім раёне, аднак працуе інжынерам на Піншчыне, вылучаўся зборам подпісаў.
Калі гэтыя кандыдатуры будуць зарэгістраваны, то ўпершыню ў сучаснай гісторыі выбары ў Пінскім раёне могуць атрымацца даволі цікавымі.