На рамонце брэсцкай вуліцы Янкі Купалы эканомяць?

Рэканструкцыя вуліцы, якую ў народзе называюць не іначай, як “Ямкі Купалы”, праходзіць у мінімальным фармаце. Дарожнікі здымаюць асфальт разам з ямкамі і кладуць новы. Калі ёсць кабелі ды трубы, іх мяняюць. Але глыбокай выемкі старой падкладкі не робяць.

Між тым яшчэ год таму старшыня гарвыканкама Аляксандр Палышэнкаў, будаўнік па прафесіі, растлумачыў у газеце “Вечерний Брэст”, чаму гэтая вуліца асабліва ямістая: “Яна ўзнікла ў 1960-х гадах падчас будаўніцтва магутнага прамысловага вузла. Пад асфальтам няма так званай падкладкі — пад дарогу скідвалі будаўнічае смецце. Трэба ўсё вывезці, завезці пясок, утрамбаваць… І толькі пасля гэтага класці новы асфальт”.

Дарэчы, нямецкія нормы для вуліцы з цяжкім транспартам, якой з’яўляецца вуліца Янкі Купалы, задаюць таўшчыню дарожнага палатна да 90 см (каменне, шчэбень, жвір плюс асфальт).

На рамонт вуліцы Янкі Купалы меркавалася выдаткаваць каля 60 мільярдаў рублёў. Цяпер з гарадскога бюджэту вылучылі каля 20 мільярдаў. Рамонт плануюць закончыць у 2012 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі