На рынку ў Калінкавічах знайшлі прадукты, пратэрмінаваныя амаль на год
Такія прадукты знайшла праверка Камітэта дзяржкантролю.
У Дзяржкантроль Гомельскай вобласці звярнуліся жыхары Калінкавічаў, паведамляе БелаПАН. Яны прасілі правесці пазапланавую праверку рынку "Магістраль".
На рынку праверка выявіла гандаль і забароненымі таварамі, і пратэрмінаванымі. Так, адна з прадпрымальніц гандлявала какосавай стружкай, гарбатай і араматызатарамі, у якіх тэрмінамі прыдатнасці скончыўся ад 17 да 300 дзён таму. Таксама індывідуальныя прадпрымальнікі прадавалі воцат з розных відаў сыравіны, ядахімікаты для барацьбы з побытавымі кузуркамі, грызунамі, шкоднікамі садоў і гародаў, сродкі абароны раслін, гандаль якімі на рынках забаронены.
Фота — kratko-news.com