На Шаркаўшчыне прайшла канферэнцыя, прысвечаная Эміліі Плятар

Арганізатарам мерапрыемства была вядомая грамадская дзеячка Ада Райчонак. Праходзіла імпрэза ў культурна-асветніцкім цэнтры імя Язэпа Драздовіча. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел 35 чалавек. Сярод удзельнікаў былі прафесар з Польшчы Гелена Глагоўская, доктар гістарычных навук з Гродна Вячаслаў Швед, яшчэ адзін гродзенскі прафесар Андрэй Майсяёнак, дацэнт Ніна Стужынская, выдавец “Архэ” Валерка Булгакаў, выкладчык Віленскага ўніверсітэту Алесь Адамковіч, вядомыя мясцовыя краязнаўцы Вітольд Ермалёнак і Рыгор Шарыпкін, а таксама мясцовыя краязнаўцы.

Краязнаўчыя канферэнцыі ладзяцца ў Германавічах штогод, як даніна памяці Міхася Райчонка, які быў вядомым этнографам, літаратарам і краязнаўцам, але пражыў усяго толькі 26 гадоў. Тады яго маці Ада Райчонак паабяцала, што прадоўжыць справу свайго сына.

Па яе словах, яна даўно мела задуму правесці такую канферэнцыю. Два гады таму жанчына правяла мастацкі пленэр, прысвечаны Эміліі Плятар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі