На судзе Канавалава-Кавалёва пракурор згадаў выбухі ў маскоўскім метро

Як адзначае nn.by, ён пачаў з перадгісторыі тэрарызму, калі ён пачаў з’яўляцца ў жыцці беларусаў. Стук расказаў пра выбухі ў маскоўскім і лонданскім метро. Яго выступленне нагадвае экскурс у крымінальную гісторыю краіны ў літаратурнай апрацоўцы.

Па яго словах, следства выявіла асобу, якая здзейсніла ўсе выбухі ў Віцебску і Мінску — гэта Дзмітрый Канавалаў. Па словах Стука, Канавалаў з Кавалёвым пачалі рабіць выбухі ў 14-гадовым узросце (у 2000 годзе), а Кавалёў яму дапамагаў.

Па словах Стука, у судзе не было прадстаўлена пацвярджэнняў таго, што на Кавалёва рабіўся ціск падчас папярэдняга следства, каб змусіць яго даваць непраўдзівыя паказанні. Па словах пракурора, віна ва ўсіх інкрымінаваных Канавалаву злачынствах мае пацвярджэнне. Віна Кавалёва таксама пацвярджаецца матэрыяламі справы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі