Насце Палажанцы пагражае год турмы?
Намесніца старшыні “Маладога фронту” і нявеста Змітра Дашкевіча асуджаная за пікет у Горках на 12 сутак арышту. Яе могуць пакінуць за кратамі на большы тэрмін
Рэч у тым, што Наста мае ўмоўную судзімасць за Плошчу. Ёй далі год умоўна за нібыта ўдзел у масавых беспарадках. Цяперашняе адміністрацыйнае парушэнне сапраўды можа стаць падставай для таго, каб пакараць дзяўчыну калоніяй. Такую засцярогу выказаў у жывым эфіры Еўрарадыё магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель.
Ён таксама растлумачыў, чаму ўдзельнікаў горацкага пікету пачалі судзіць сёння ўвечары ў канцы працоўнага дня, не адкладваючы на 4 жніўня. На думку праваабаронцы, гэта было зроблена ў разліку на тое, каб з Горак з’ехалі родныя і сябры 14 затрыманых пікетоўцаў, а таксама праваабаронцы і журналісты.